Спадчына: Брашэвічы
Панядзелак, 01 Снежань 2025 16:10
2025 г. — 110 гадоў з часу пабудовы царквы Праабражэння Гасподняга ў аг. Брашэвічы (Драгічынскі р-н; 1915), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Брашэвічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы з першай паловы ХV ст. як вёска Кобрынскага княства. У першай палове XVII ст. грэка-каталіцкім Тараканскім манастыром тут была пабудавана ўніяцкая царква, пазней храм вядомы як касцёл. Яго выгляд нам вядомы з малюнка Напалеона Орды 1863 г.